Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.03.2017

Расцім патрыётаў Беларусі!

29 сакавіка, 22 нашых лепшых вучняў з 4-10 класаў, а гэта: выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, конкурсаў, актыўныя ўдзельнікі у агульнашкольных мерапрыемствах, здзейснілі экскурсію ў «Брэсцкую крэпасць-герой». Экскурсія пачалася ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці. Аповед экскурсавода Піпко Эдуарда Генадзьевіча перанёс вучняў у час першых дзён вайны. Эдуард Генадзьевіч з’яўляецца навуковым супрацоўнікам ГУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»». Рабяты атрымалі шмат карысных ведаў пра самую жахлівую старонку нашай гісторыі. Экспанаты музея расказалі вучням пра бессмяротны подзвіг абаронцаў крэпасці, якія сваімі ўчынкамі паказалі сапраўдную адданасць і  любоў да Радзімы. Асабліва школьнікаў уразіў экспанат музея – будзільнік, стрэлкі якога спыніліся за пяць хвілін да пачатку вайны,  а таксама адзін з надпісаў у крэпасці, які абвяшчае: «Я паміраю, але не здаюся,  бывай Радзіма». Экскурсія  прадоўжылася  на тэрыторыі мемарыяла, дзе нашы вучні сталі сведкамі правядзення Міжнароднага злёту  Пастоў памяці з нагоды 45-годдзя вахты памяці № 1. У гэтым злёце прынялі ўдзел дэлегацыі з трынаццацігарадоў-герояў, у якіх ёсць Пасты памяці.

   

Сімвалічным было і ўручэнне членскіх білетаў БРСМ. На плошчы Цырыманіялаў Піпко Эдуард Генадзьевіч і малодшы навуковы супрацоўнік ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»»  Карнелюк Алеся Уладзіміраўна ўручылі білеты і павіншавалі дзевяцікласнікаў з уступленнем у рады БРСМ.

 

 

 

Фотоматериалы

Разделы сайта