Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.04.24

Трэці і чацвёрты дні тыдня ў 1 класе

У сераду пачаўся трэці дзень касмічнага тыдня ў першым класе. Дзеці гаварылі пра жанчын касманаўтаў, пра касманаўта, які першым выйшаў у адкрыты космас, запоўнілі чарговыя касмічныя рабочыя лісты і паспелі пафантазіраваць, адлюстраваўшы іншапланецян, якіх калі-небудзь сустрэнуць на далёкіх планетах.
 
Чацвёрты дзень касмічнага тыдня ў першым класе прайшоў пад дэвізам "Наперад да зорак!" Вучні гаварылі пра сузор'і, пракаціліся на лятальных апаратах у дыдактычнай гульні "Знайдзі зорку" і запоўнілі новы касмічны рабочы ліст.
 

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта