Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прафсаюз

 

ПЕРШАСНАЯ ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ "ВІДАМЛЯНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА" КАМЯНЕЦКАГА РАЁНА

 


Старшыня прафкама - Асапрылка Алена Васільеўна,

настаўнік пачатковых класаў, 1 кваліфікацыйная катэгорыя.

Дэвіз "Мы разам на карысць людзей" - выказвае галоўную мэту Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі-абарона працоўных, прафесійных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў.

Наша пяршоўка складаецца з 35 членаў калектыву, што складае 100% ахоп работнікаў школы, з іх:

24-педагагічныя работнікі

11 - тэхнічнае-абслуговы персанал

Першасная прафсаюзная арганізацыя ДУА "Відамлянская сярэдняя школа" Камянецкага раёна-гэта калектыў людзей з рознымі перакананнямі, якія аб'ядналіся для забеспячэння сваіх працоўных правоў і сацыяльных гарантый, магчымасці павышаць сваю кваліфікацыю і задавальняць свае прафесійныя інтарэсы

 

    

 

    

Асноўныя напрамкі работы:

  • узаемадзеянне першаснай прафсаюзнай арганізацыі з кіраўніком установы адукацыі па развіцці калектыўна-дагаворных адносін;
  • удасканаленне арганізацыйна-статутнай дзейнасці прафсаюза;
  • павышэнне аўтарытэту першаснай прафсаюзнай арганізацыі;
  • стварэнне ва ўстановах адукацыі здаровых і бяспечных умоў працы;
  • дамагацца няўхільнага выканання дзеючага заканадаўства аб працы Рэспублікі Беларусь пры пераводзе на кантрактную форму найму з работнікамі-членамі прафсаюза;
  • выступаць супраць пагаршэння істотных умоў працы, неабгрунтаванага скарачэння колькасці і штату работнікаў;
  • выкарыстоўваць права грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і аховы працы;
  • аказваць неабходную бясплатную юрыдычную дапамогу ўсім якія звярнуліся членам прафсаюза;
  • выдзяляць з прафсаюзнага бюджэту сродкі на арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай. спартыўнай і культурна-масавай працы;
  • аказанне матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза.

Асноўная задача прафсаюза:

  • далейшае павышэнне сацыяльнага статусу педагагічных кадраў;
  • развіццё сацыяльнага партнёрства ў галіны;
  • стварэнне сістэмы эфектыўнай прававой абароны правоў і прафесійных інтарэсаў сваіх членаў прафсаюза.

У сваёй дзейнасці прафсаюзная арганізацыя школы кіруецца Статутам прафсаюза. Законам Рэспублікі Беларусь "аб прафесійных саюзах, іх правах і гарантыях дзейнасці", нарматыўнымі актамі выбарных органаў прафсаюза і адпаведных тэрытарыяльных арганізацый прафсаюза.

Формы і метады працы

  • Пасяджэння прафсаюзнага камітэта
  • Сумесныя пасяджэння з адміністрацыяй школы
  • Круглыя сталы
  • Гутарка
  • Правядзенне традыцыйных святаў
  • Ушанаванне юбіляраў
  • Экскурсійныя паездкі
  • Працоўныя акцыі
  • Сустрэчы з ветэранамі

УСТАВ Белорусского профессионального союза работников образования и науки

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта