Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе

 

У 2023/2024 навучальным годзе Арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць-з 1 верасня 2023 г. па 28 кастрычніка 2023 г.;
другая - з 8 лістапада 2023 г. па 23 снежня 2023 г.;
трэцяя-з 8 студзеня 2024 г. па 23 сакавіка 2024 г.;
чацвёртая-з 1 красавіка 2024 г. па 31 мая 2024 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія-10 дзён з 29 кастрычніка 2023 г. па 7 лістапада 2023 г. уключна;
зімовыя-15 дзён з 24 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. уключна;
вясновыя-8 дзён з 24 сакавіка 2024 г. па 31 сакавіка 2024 г. уключна;
Летнія-92 дні з 1 чэрвеня 2024 г.па 31 жніўня 2024 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 81 дзень з 12 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна.
Для вучняў I-II класаў (ІІІ класаў – для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 г.па 25 лютага 2024 г. працягласцю 7 дзён.


У 2023/2024 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выкарыстоўваюцца дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя паліграфічнымі прадпрыемствамі ў 2023 годзе ў адпаведнасці з тыпавымі формамі дзённіка навучэнца, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 267 (у рэдакцыі ад 16 мая 2023 г. № 157), а таксама дзённікі навучэнцаў, выпушчаныя ў 2022 годзе па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі.

Раздзелы сайта