Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

З вуснаў маладых спецыялістаў

 

Маладыя спецыялісты аб працы, заробку і адпачынку

 

Ганаруся працай настаўніка

Вось ужо паўгода як я працую настаўнікам у Відамлянскай сярэдняй школе. Першыя крокі зроблены. Мой працоўны дзень пачынаецца са школьнага званка, з сустрэч з калегамі і вучнямі. Я ніколькі не расчараваная, я шчаслівая, таму што вучу іншых, перадаю ім веды, якія атрымала ва ўніверсітэце. І тут, у школе, я працягваю вучыцца ў старэйшых таварышаў, калег, а таксама ў сваіх любімых выхаванцаў. Вяду ўрокі  рускай мовы і літаратуры, усведамляю асабістую адказнасць за якасць выкладання свайго прадмета, імкнуся прывіць любоў да слова, беражлівае і дакладнае, правільнае і акуратнае абыходжанне з ім, хачу захапіць сваім прадметам, і ў гэтым бачу сэнс сваёй педагагічнай працы. Упэўнена, што не варта брацца за працу настаўніка, калі сам не хочаш вучыцца, калі думаеш, што ўсё ведаеш.

А яшчэ я класны кіраўнік далёка не простага, але вельмі цікавага 7-га класа. Мае выхаванцы вельмі розныя, але ўсе жадаюць любові, чулых і ўважлівых адносін да сябе, адносін шчырых, без фальшу. Мой невялікі педагагічны вопыт пераконваў мяне не раз, што любая строгасць прабачыцца, калі дзіця будзе адчуваць любоў настаўніка. Выхаванне, па-мойму, – гэта заўсёды дыялог. Імкнуся размаўляць на ўзроўні «ад сэрца да сэрца», і гэта ў мяне атрымліваецца!

 

«Праца настаўніка – гэта вялікая адказнасць за сучаснасць і будучыню. Як важна менавіта ў юным узросце падказаць, падтрымаць, зберагчы”, –  так казалі мае ўніверсітэцкія выкладчыкі, такія словы я  чую ад сваіх калег і адміністрацыі школы. І стараюся на гэтым асноўваць сваю працу з класам.

У гэтыя цудоўныя святочныя дні  хачу ад усяго сэрца падзякаваць маім школьным настаўнікам, якія дапамаглі вызначыцца з прафесіяй, маім універсітэцкім выкладчыкам, якія далі прафесійныя веды і, безумоўна, маім калегам і адміністрацыі школы за пастаянную ўвагу да мяне і падтрымку ва ўсім, і пажадаць здароўя, шчасця, міру і дабра.

З павагай, малады спецыяліст, настаўнік рускай мовы і літаратуры Відамлянскай сярэдняй школы Грыбенка А. А.

 

Раздзелы сайта