Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.04.24

Мерапрыемствы ў рамках акцыі "Дом без гвалту"

З 8 па 17 красавіка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без гвалту". У школе ў рамках тэматычнага плана прайшлі акцыі" Пажыральнік дрэннага" і "Сіняя стужка красавіка".

Дзецям уласціва мець перажыванні, якімі яны па розных прычынах баяцца падзяліцца нават з самімі блізкімі людзьмі. Падчас акцыі "Пажыральнік дрэннага" яны мелі магчымасць напісаць на паперы свае перажыванні, сумныя думкі, страхі і змясціць іх у спецыяльную скрыню і ў гульнявой форме пазбавіцца ад "дрэннага".

            

       

Акцыя "Сіняя стужка красавіка" была накіравана на шырокае інфармаванне вучняў, педагогаў і жыхароў аграгарадка аб прафілактычнай акцыі "Дом без гвалту". Дзеці атрымалі сінія стужачкі і перадавалі іх адзін аднаму, распавядаючы гісторыю гэтага сімвала прыцягнення ўвагі да праблемы гвалту над дзецьмі. Сярод старшакласнікаў былі распаўсюджаны буклеты "Не гвалту!", аналагічныя буклеты былі ўручаны атрадам валанцёраў "Добрае сэрца" жыхарам аграгарадка.

 

 

 

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта