Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.04.24

У Высокім прайшла вучоба піянерскага актыву

26.04.2024 года піянеры нашай дружыны прынялі ўдзел у вучобе актыву, якая праходзіла ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Высокае. Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Старшыня раённага савета ГА"БРПА" Канечны Дзмітрый Уладзіміравіч падрыхтаваў для ўдзельнікаў прэзентацыю аб піянерах-героях Вялікай Айчыннай вайны, у працягу вучобы педагог цэнтра Васілюк Аліна Сцяпанаўна расказала пра гісторыю горада Высокае падчас Вялікай Айчыннай вайны, правяла тэматычную віктарыну, прысвечаную вызваленню Беларусі. Таксама педагогі цэнтра падрыхтавалі для дзяцей творчыя майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Завяршылася мерапрыемства ўскладаннем кветак ля брацкай магілы ў гарадскім скверы.

 

 

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта