Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.04.24

Сустрэча вучняў школы з адказным сакратаром газеты "Навіны Камянеччыны", членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Настай Мікалаеўнай Нарэйка

Напярэдадні Дня друку прайшла сустрэча вучняў школы з адказным сакратаром газеты "Навіны Камянеччыны", членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Настай Мікалаеўнай Нарэйка. Анастасія Мікалаеўна расказала дзецям пра сваю прафесію, пра тое як пачала пісаць вершы. Дзеці пачулі ад госці аповед пра тое, як яна любіць беларускую мову, родны Камянец, сваю працу. Па выніках праведзенай віктарыны, а таксама за цікавае пытанне навучэнцы атрымалі з рук Анастасіі Мікалаеўны прызы. А на памяць аб сустрэчы засталіся ўражанні, фота, і, вядома ж, падораныя нумары газеты "Навіны Камянеччыны".

 

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта