Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Бяспека ў кожны дом

🔥Самые распространенные природные пожары – это травяные палы. В большинстве случаев причиной возгораний является человеческий фактор. Безответственное отношение поджигателей к имуществу и здоровью окружающих приводит к необратимым последствиям.

⚡️⚡️⚡️Палы травы ведут к возгораниям жилых домов и хозяйственных построек, становятся даже причиной гибели людей.  Палы травы могут привести к масштабным пожарам в лесах и на торфяниках.                                                               

❗️Соблюдайте правила пожарной безопасности

АКЦЫЯ МНС «З КЛОПАТАМ АБ БЯСПЕЦЫ МАЛОЙ РАДЗІМЫ»

У Камянецкім раёне з 01 па 19 жніўня і з 19 верасня па 01 кастрычніка пройдзе рэспубліканская акцыя «з клопатам аб бяспецы малой радзімы» з 1 жніўня пачнецца першы этап акцыі. Мэта акцыі-папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пенсійнага і сталага ўзросту.

Акцыя праводзіцца ў сельскіх населеных пунктах і гарадах, садовых таварыствах, у працоўных калектывах, на сельскагаспадарчых прадпрыемствах з мэтай папярэджання пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх асоб пенсійнага і сталага ўзросту.

Так, ратавальнікі праявяць клопат і ўвагу да пенсіянераў, навучаць іх правілам бяспекі ў незвычайнай форме. На працягу акцыі будуць арганізаваны тэматычныя "кірмашы бяспекі", уладальнікі прысядзібных участкаў могуць паўдзельнічаць у аглядзе-конкурсе на лепшае афармленне прысядзібнага ўчастка або аграсядзібы на тэму "ландшафтны дызайн МНС".

Таксама з мэтай прапаганды ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці і прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх будзе арганізаваны конкурс «прыпеўкі бяспекі», «СуперСТАР + ЮнСпас».

У друкаваных выданнях з'явяцца тэматычныя старонкі з прафілактычным матэрыялам і віктарынамі, радыёстанцыі папоўняцца тэматычнымі віктарынамі і акцыямі. Карыстальнікі сацыяльных сетак адкрыюць для сябе не толькі цікавыя і актуальныя прафілактычныя матэрыялы, але і розныя актыўнасці, у якіх можна праявіць свае таленты і эрудыцыю. Бяспека будзе паступаць праз трансляванне аўдыяролікаў, відэаматэрыялаў, тэкставай інфармацыі па радыёкропках і экранах прадпрыемстваў і арганізацый.

Прымайце ўдзел у конкурсах МНС! Крэатыў і індывідуальнасць вітаецца!

Памятаеце, што чалавечая бестурботнасць-адна з галоўных прычын узнікнення надзвычайных сітуацыях

 

Паклапаціцеся аб бяспецы пажылых сваякоў!

Статыстыка паказвае, што пажылыя людзі часта трапляюць у зводкі МНС. Памятаеце, што ні ратавальнікі, ні якая-небудзь іншая служба не змогуць замяніць клопат і ўвага, якія здольныя даць сваім бацькам іх дзеці і ўнукі.

У сувязі з частымі выпадкамі вогненных трагедый, паглядзіце фільм МНС «Трэба дома бываць гадзіннікам...», (спасылка)https://www.youtube.com/watch?v=au44vd2e14w дзе дэманструецца, у якой залежнасці ад знешніх абставінаў знаходзяцца пенсіянеры, чаму важна клапаціцца пра бяспеку тых, хто дазволіў кожнаму стаць часткай гэтага свету, даў старт усім распачынанням, і што можна зрабіць, каб захаваць здароўе і жыццё самых родных сэрцу людзей.

Гэта на пустыя словы... пажарная статыстыка на тэрыторыі раёна такая, што з 18 пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна з кастрычніка мінулага года і да сённяшняга дняв жыллё грамадзян, 7 адбылося ў домаўладаннях асоб старэй працаздольнага ўзросту, 2 з іх з гібеллю.

Усім, у каго яшчэ не пусты бацькоўскі дом, варта знайсці хвілінку вольнага часу і спрацаваць на апярэджанне: праверыць спраўнасць электрапрыбораў, цэласнасць пячнога ацяплення і электраправодкі, усталяваць пажарныя апавяшчальнікі. Такія простыя для любога дарослага чалавека дзеянні дапамогуць не толькі абараніць родных ад бяды, але і, вярнуўшыся ў мілы сэрцу куток са словамі «Я дома!", чуць у адказ радасны голас бацькоў, а не халодную цішыню.

Тэлефон службы выратавання 101, 112!

Ад сухой травы да пажару-адна запалка!

Увесну навядзенне парадку на падворках не абыходзіцца без спальвання смецця. Сухую спальваюць траву ўздоўж дарог, на ўзлесках лесу, на палях і лугах. Пры гэтым многія і не падазраюць, што можа адбыцца непапраўнае. Пры парывістым ветры агонь распаўсюджваецца вельмі хутка і спыніць яго практычна немагчыма.

На тэрыторыі раёна з канца лютага па цяперашні час ратавальнікі 4 разы выязджалі на тушэнне сухой расліннасці паблізу населеных пунктаў Гарадзішча, Рані, Баршчова, Пруска Велівейская.

Бестурботнае выпальванне можа стаць лясным або тарфяным пажарам, можа дабрацца да населенага пункта, знішчыць дома і стаць прычынай траўміравання людзей.

Спальванне смецця на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка дапускаецца толькі ў зацішнае надвор'е, на бяспечнай адлегласці ад будынкаў, пад пастаянным наглядам і пры наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння (вядро з вадой, рыдлёўка). Месца вогнішча абавязкова акапайце.

Выпальванне сухой расліннасці і іржышча – забаронена. Незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

Тэлефон службы выратавання 101, 112!

Раздзелы сайта