Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.02.2019

«Сэрцам роднага слова краніся»

У нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Зачынам для ўсіх мерапрыемстваў стала адкрыццё тыдня. Дзеці чыталі вершы аб роднай мове, выконвалі цікавыя заданні дзеля таго, каб даведацца, што чакае іх на гэтым тыдні. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падрыхтавалі для дзяцей цікавыя гульні і віктарыны.  У Дзень роднай мовы вучні нашай школы паўдзельнічалі ў гульні-конкурсе “Буслік-2019” і акцыі “Маё любімае слова на роднай мове”. У пятніцу старшакласнікі пашырылі свае веды пра дыялектную мову, дзякуючы гульні “Хто хоча стаць дыялектолагам”. Заключным акордам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стаў літаратурны вечар “Краязнаўчы калейдаскоп”. Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, якое ўключыла цікавую інфармацыю пра літаратурныя, мастацкія, гістарычныя, прыродныя, спартыўныя дасягненні беларускага народа.

Якуб Колас завяшчаў сваім нашчадкам: “Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”. Мерапрыемствы, прысвечаныя беларускаму словы, якія сталі для нашай школы традыцыйнымі, спадзяёмся, дапамагаюць нашым вучням глыбей спасцігнуць самую лепшую з моў – родную, сваю.

  


Фотоматериалы

Разделы сайта